У афіцыйным звароце на Даўнінг-стрыт прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Ліз Трас заявіла, што падае ў адстаўку са сваёй пасады.
Палітык заняла пасаду прэм'ер-міністра пасьля сыходу ў адстаўку Борыса Джонсана.
Яна паведаміла, што застанецца выконваць свае працоўныя абавязкі да моманту, пакуль ня будзе абраны пераемнік. Сярод прычынаў — Трас ня можа выканаць дадзены ёй мандат. Брытаніі цяпер важна забясьпечыць стабільнасьць і змагацца за перавагі, якія можа даць Брэксіт (выхад з Эўразьвязу), лічыць Трас.
BREAKING: Liz Truss has resigned as PM and Conservative leader, saying she "cannot deliver the mandate" on which she was elected.There will be a leadership election "to be completed within the next week."https://t.co/WUnquWwffN📺 Sky 501, Virgin 602, Freeview 233 pic.twitter.com/DaI0Ai021z
— Sky News (@SkyNews) October 20, 2022
Таксама Трас заявіла, што ня будзе і лідэрам Кансэрватыўнай партыі. Новыя выбары ў партыі адбудуцца на наступным тыдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вялікай Брытаніі актывізаваліся прыхільнікі адмены манархіі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памерла былая шматгадовая кіраўніца Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі Алена Міхалюк