Па яе словах, Расея нацэлілася на цывільную інфраструктуру, у прыватнасьці на энэргетыку. «Таму мы працуем з Украінай над аднаўленьнем гэтай інфраструктуры, аказваючы надзвычайную дапамогу ў памеры 1 мільярд эўра. Мы таксама ўжо паставілі 400 электрагенэратараў», — сказала яна.
Russia is targeting civilian infrastructure, in particular energy.So we are working with Ukraine to repair this infrastructure now with €1 billion in emergency assistance.We have also provided 400 power generators so far, and that’s not all ↓ https://t.co/ydFxnkNEDB
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) October 25, 2022
Па дадзеных украінскіх уладаў, ударамі расейскіх ракет 10–11 кастрычніка было пашкоджана каля 30% энэргетычнай інфраструктуры Украіны — электрагенэрацыйных станцый, трансфарматараў, сетак.
Украінцаў просяць зьнізіць спажываньне электраэнэргіі, што дапаможа стабілізаваць адзіную энэргетычную сыстэму краіны. Грамадзян папярэджваюць і пра імавернасьць так званых веерных адключэньняў падачы электраэнэргіі цэлым мікрараёнам і гарадам. У найбуйнейшай прыватнай энэргетычнай кампаніі краіны ДПЭК удакладнілі, што, магчыма, адключэньні будуць больш частымі — пакуль не завершыцца аднаўленьне пашкоджаных ударамі аб’ектаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ёсьць хто сярод беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Гайд па фармаваньнях і батальёнах