Ціханоўскую запрасілі на цырымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру. На іншую цырымонію ў Стакгольме не запросяць пасла Беларусі

Ілюстрацыйнае фота

Як паведаміў офіс Сьвятланы Ціханоўскай, запрашэньне прыйшло ад дырэктара Нарвэскага Нобэлеўскага інстытуту. Прэмію міру будуць уручаць 10 сьнежня ў сталіцы Нарвэгіі, Осла.

Сёлета сярод ляўрэатаў прэміі міру зьняволены беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. «Гэта добрая нагода прыцягнуць увагу да справы Алеся Бяляцкага, беларускіх палітвязьняў, і ўсіх беларусаў, якія зараз змагаюцца за свабоду», — пракамэнтавала Ціханоўская.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алесь Бяляцкі, трэці ў гісторыі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за кратамі

Сёньня ж стала вядома, што Нобэлеўскі фонд вырашыў не запрашаць на цырымонію ўручэньня іншых нобэлеўскіх узнагарод у Стакгольме 10 сьнежня паслоў Расеі і Беларусі. У паведамленьні арганізацыі гаворыцца, што рашэньне прынятае праз вайну ва Ўкраіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускае грамадзтва мае каштоўнасьці і гатовае за іх ахвяравацца». 10 цытатаў Алеся Бяляцкага на Свабодзе

Праваабаронца, беларус, літаратар. Фотажыцьцяпіс Алеся Бяляцкага