Армэнія і Азэрбайджан дамовіліся «не прымяняць сілу» ў Нагорным Карабаху

Абломкі зьбітага беспілотніка паблізу горада Сьцепанакерта (Ханданды) у Нагорным Карабаху, 11 кастрычніка 2020 году

Азэрбайджан і Армэнія дамовіліся «не прымяняць сілу» падчас вырашэньня пытаньня аб кантролі над тэрыторыяй Нагорнага Карабаха. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, зробленай пасьля трохбаковых перамоваў з удзелам Расеі, паведамляе AFP.

Бакі пагадзіліся «ўрэгуляваць спрэчку, абапіраючыся на прызнаньне ўзаемнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай інтэграцыі», а таксама абмяркоўваць усе праблемы ў адпаведнасьці са статутам ААН і Алма-Ацінскай дэклярацыяй 1991 года.

Ініцыятыва мірнага вырашэньня канфлікту зьявілася праз месяц пасьля самых жорсткіх сутыкненьняў Армэніі і Азэрбайджане з 2020 года. У заяве на сайце Крамля гаворыцца, што ўсе ўдзельнікі перамоваў, якія адбыліся 31 кастрычніка ў Сочы, адзначылі важнасьць запуску трохбаковых міжпарляменцкіх кантактаў для ўмацаваньня даверу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нагорным Карабаху дзясяткі тысяч выйшлі на мітынг за незалежнасьць

Міжнародная супольнасьць прызнае Нагорны Карабах сувэрэннай тэрыторыяй Азэрбайджану, аднак з пачатку 1990-х гадоў Баку не кантраляваў большую частку рэгіёну. Па выніках баёў восеньню 2020 года Азэрбайджан і Армэнія пры пасрэдніцтве Расеі падпісалі пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў.

Напружанасьць у рэгіёне захоўваецца. У ноч з 12 на 13 верасьня на армяна-азэрбайджанскай мяжы адбыліся баі, Баку і Ерэван абвінавацілі адзін аднаго ў агрэсіі і правакацыях. У сярэдзіне кастрычніка пры пасярэдніцтве Эўразьвяза бакі ўзгаднілі працу эўрапейскай назіральнай місіі ўздоўж мяжы Армэніі і Азэрбайджана.

У верасьнёўскім абвастрэньні канфлікту паміж Армэніяй і Азэрбайджанам загінулі больш за 200 чалавек: у Ерэване прызналі гібель 135 сваіх ваенных, у Баку расказалі аб сьмерцях 77 азэрбайджанскіх ваеннаслужачых. Гэта самая сур’ёзная эскаляцыя за апошнія два гады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэрт патлумачыў, чаму Расея і АДКБ не заступіліся за Армэнію ў яе збройным канфлікце з Азэрбайджанам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка на саміце АДКБ крычаў на Пашыньяна: «Чаго вы ваюеце?»