Парлямэнцкая асамблея NATO прызнала Расею дзяржавай-тэрарысткай і заклікала да трыбуналу

Сьцягі дзяржаваў — сябраў NATO

Пра гэта паведаміў кіраўнік пастаяннай дэлегацыі Ўкраіны ў Парлямэнцкай асамблеі NATO Ягор Чэрнеў.

Апроч гэтага, Асамблея заклікала стварыць спэцыяльны міжнародны трыбунал у пытаньні расейскай агрэсіі.

Паводле Чэрнева, такі трыбунал дазволіць асудзіць ня толькі беспасярэдніх выканаўцаў ваенных злачынстваў, але і найвышэйшае кіраўніцтва Расеі.

Усе 30 дзяржаваў NATO падтрымалі прапановы ўкраінскай дэлегацыі. Рэзалюцыю накіруюць урадам і парлямэнтам усіх сябраў NATO.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка «выкрыў змову» Варшавы і Кіева. Чаму яго вэрсія пра «дагаварняк» выглядае недарэчна