Людзі супраціву — «Людзі Cвабоды – 2022»

Людзі супраціву сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды – 2022».

Беларуская служба Радыё Свабода штогод прысуджае гэтую ўзнагароду тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, сьвету.

Your browser doesn’t support HTML5

Людзі Свабоды — людзі супраціву

Папярэднія ляўрэаты:

«У год расейскай вайны супраць Украіны, у якой на баку агрэсара дзейнічаюць улады Беларусі, у часе беспрэцэдэнтных рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці, мэдыя, любога іншадумства, у змрочную пару, калі за кратамі тысячы найлепшых сучасьнікаў — палітвязьняў, свабодная Беларусь не памерла, — кажа дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. — Барацьба Алеся Бяляцкага і ў яго асобе беларускіх праваабаронцаў адзначаная Нобэлеўскай прэміяй міру. Сваякі, блізкія, сябры палітвязьняў прыцягваюць увагу да катастрофы законнасьці, да турмаў і турэмнікаў, да лёсу вязьняў, рызыкуючы сваёй свабодай.

Беларускія добраахвотнікі са зброяй у руках адстойваюць свабоду Ўкраіны і супрацьстаяць хціваму агрэсару, аддаючы свае жыцьці за свабоду.

Беларускія партызаны перашкаджаюць мясцовым уладам і расейскаму войску выкарыстоўваць зямлю Беларусі для вайны.

Людзі ў Беларусі і за мяжой дапамагаюць адно аднаму выстаяць і захаваць чалавечую годнасьць.

„Людзі свабоды 2022 году“ — „Людзі супраціву“.

Пакуль працягваецца супраціў — Беларусь жыве».

Іншыя вынікі году ад Свабоды:

«Беларуская дыпляматыя стала прыдаткам вайны». Вынікі году з Паўлам СьлюнькінымЭканамічныя вынікі году: Такога падзеньня ВУП Беларусь ня бачыла з 1990-х«Палітвязынка», «Бачная», «Яе экспэртыза». Расказваем пра найважнейшыя жаночыя праекты 2022 году«Немагчыма адрозьніць пародыю ад чарговага „прабіваньня дна“». Вынікі году ў сфэры правоў чалавека ад Алега Гулака
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікае шчырае інтэрвію Натальлі Пінчук аб прэміі і каханьні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ёсьць хто сярод беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Гайд па фармаваньнях і батальёнах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я паставіў на кон усё». Няскончанае інтэрвію з Іванам «Брэстам», які загінуў ля Лісічанску