Пра адкрыцьцё новага ўчастка электроннай загароды на мяжы з Беларусьсю паведаміла Памежная служба Польшчы ў Twitter.
«Сёньня пачаў працаваць чарговы ўчастак электроннай загароды на мяжы зь Беларусьсю.
- Даўжыня: 17,6 км.
- Тэрыторыя: памежныя заставы ў Новым Двары і Ліпску.
- У цяперашні час працягласьць электроннай загароды складае 72 км.
- Да канца 2022 года будуць гатовыя яшчэ 2 участкі агароджы працягласьцю 17,2 км і 18,1 км», — гаворыцца ў паведамленьні.
📢Dzisiaj uruchomiono kolejny odcinek bariery elektronicznej na granicy z Białorusią🇧🇾✅Długość: 17,6 km ✅Teren: Placówki SG w Nowym Dworze i Lipsku. Obecnie bariera elektroniczna ma 7️⃣2️⃣kmDo końca 2022 r. gotowe będą jeszcze2️⃣odcinki bariery o długości 17,2 km oraz 18,1 km. pic.twitter.com/QvYJ2YegkY
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) December 29, 2022
Будаўніцтва электроннай загароды на мяжы зь Беларусьсю пачалося ў чэрвені 2022 года. На польска-беларускай мяжы плянуецца ўсталяваць 11 кантэйнераў, у якія будуць інтэграваныя электронныя сыстэмы кантролю, у тым ліку камэры начнога бачаньня, цеплавізары, дзясяткі кілямэтраў кабэляў. За функцыянаваньнем электроннай загароды сочыць Цэнтар назіраньня ў Беластоку.
У студзені 2022 года Польшча пачала будаваць плот на мяжы зь Беларуссю. Гэта сталёвая агароджа даўжынёй 186 км і вышынёй 5,5 мэтра з калючым дротам. У пачатку кастрычніка Польшча абвясьціла аб завяршэньні будаўніцтва агароджы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН разам зь Мінпрыроды Беларусі створыць экспэртную групу па Белавескай пушчы. Прычынай стаў плот, пабудаваны Польшчай на мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна будуе плот на мяжы зь Беларусьсю