У першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Чэхіі перамог экс-кіраўнік Ваеннага камітэту NATO, генэрал у адстаўцы Пэтр Павел

Пэтр Павел

Адстаўны генэрал Пэтр Павел выйшаў наперад у першым туры выбараў прэзыдэнта Чэхіі пасьля падліку галасоў на 99 працэнтах выбарчых участкаў.

Паводле апошніх зьвестак, Павел набірае 35,27 працэнта галасоў, абагнаўшы свайго асноўнага канкурэнта былога прэм’ер-міністра Чэхіі Андрэя Бабіша з 35,12 працэнта галасоў.

«Розьніца ў некалькі сотняў галасоў паміж Бабішам і мной. Па словах Андрэя Бабіша, я быў нявопытным чалавекам у палітыцы, таму не лічу вынік дрэнным», — сказаў Павел.

Бабіш і Павел

Другі тур выбараў адбудзецца праз два тыдні. Пераможца зьменіць на праскім Градзе Мілаша Зэмана, які, доўгі час быўшы адным з найбольш прарасейскім настроеных кіраўнікоў краін ЭЗ, пасьля 24 лютага рэзка ўзмацніў жорсткасьць сваёй пазыцыі па адносінах да Расеі.

Андрэй Бабіш