Фэдэрацыя тэнісу Аўстраліі (Tennis Australia) забараніла дэманстрацыю сьцягоў Беларусі і Расеі на турніры Australian Open пасьля таго, як амбасадар Украіны запатрабаваў прыняць захады, калі расейскія сьцягі зьявіліся сярод заўзятараў.
Заўзятары ўзьнялі чырвона-бела-блакітныя расейскія сьцягі і дэманстравалі футболкі з Пуціным падчас матчу першага туру паміж украінкай Кацярынай Байндль і расейкай Камілай Рахімавай 16 студзеня.
Тады ўкраінскія заўзятары выклікалі на трыбуны ахову і паліцыю.
«Сьцягі Расеі і Беларусі на Australian Open забароненыя», – гаворыцца ў заяве фэдэрацыі пасьля інцыдэнту.
Украінская тэнісістка выйграла той матч зь лікам 3:0 і прайшла ў другі тур.
On the @AustralianOpen stands today 📷 AP Photo/Asanka Brendon Ratnayake https://t.co/NKuw68YIir pic.twitter.com/Lkt7AswFh9
— Ukrainian Tennis • BTU (@ukrtennis_eng) January 16, 2023