Амэрыканскі генэрал Мілі выказаў сумневы, што Ўкраіна здолее вызваліць усю сваю тэрыторыю ў 2023 годзе

Кіраўнік Аб'яднанага камітэту начальнікаў штабоў арміі ЗША, генэрал Марк Мілі

Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэрал Марк Мілі 20 студзеня паўтарыў сваё меркаваньне, што вайна Расеі супраць Украіны, хутчэй за ўсё, «скончыцца перамовамі», а не на полі бою.

«З вайсковага пункту гледжаньня я па-ранейшаму сьцьвярджаю, што выгнаць расейскія войскі з кожнай пядзі акупаванай Расеяй Украіны сёлета будзе вельмі і вельмі цяжка», — сказаў Мілі на прэсавай канфэрэнцыі на авіябазе Рамштайн пасьля сустрэчы міжнароднай кантактнай групы па абароне Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковыя кіраўнікі ЗША і Ўкраіны абмеркавалі ваенныя пагрозы з тэрыторыі Беларусі

«Што можа быць, дык гэта працяг абароны, стабілізацыя фронту. Думаю, што гэта можна зрабіць. Думаю, у залежнасьці ад пастаўкі і падрыхтоўкі ўсяго гэтага абсталяваньня. Я думаю, што ўкраінцы змогуць правесьці значную наступальную апэрацыю», — лічыць Мілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рашэньне адправіць ва Ўкраіну танкі Leopard 2 не прынятае, — міністар абароны Польшчы