Беларусь спыняе дзеяньне пагадненьняў з Францыяй і Польшчай у сфэры культуры і асьветы

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, архіўнае фота

Палата прадстаўнікоў 25 студзеня вырашыла спыніць дзеяньне міжурадавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Францыяй аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі.

Пра гэта паведамляе БелТА, адзначаючы, што гэтае пагадненьне было падпісанае ў 2010 годзе.

Міністар культуры Анатоль Маркевіч заявіў у Палаце прадстаўнікоў, прадстаўляючы законапраект аб спыненьні пагадненьня, што Францыя ня мела цікаўнасьці да двухбаковых адносінаў.

Таксама паведамляецца, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прыпынілі дзеяньня міжурадавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Польшчай аб супрацоўніцтве ў сфэры адукацыі. Гэтае пагадненьне было падпісанае ў 2016 годзе.

Міністар адукацыі Андрэй Іванец, прадстаўляючы законапраект аб спыненьні пагадненьня, заявіў, што Польшча за апошнія два гады зрабіла шэраг несяброўскіх крокаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заняткі беларускай мовай у школах, катэдры беларусістыкі ў ВНУ, стажаваньне. Аб’яднаны кабінэт пагутарыў зь міністрам адукацыі Польшчы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Францыі: Падзяляем беларускі рэжым і народ, у 2023 годзе падтрымка грамадзянскай супольнасьці працягнецца