Зянон Пазьняк наведаў пазыцыі палку Каліноўскага ў Бахмуце

Зьлева направа: Дзьмітры Шчыгельскі, Зянон Пазьняк, Павал Вусаў у Бахмуце, 30 студзеня 2022

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал палку.

На мінулым тыдні палітык Зянон Пазьняк наведаў Кіеў, дзе сустрэўся з байцамі палку Каліноўскага, украінскімі палітыкамі і даў больш за 20 інтэрвію ўкраінскім СМІ. Ён таксама выступіў ва Ўкраінскім інстытуце будучыні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зянон Пазьняк сустрэўся з палком імя Каліноўскага і палітыкамі ў Кіеве

Сёньня палітык наведаў пазыцыі палку Каліноўскага ў Бахмуце. За гэты горад ідуць цяжкія баі.