У Менску за «экстрэмізм» судзяць экс-дацэнтку МДЛУ Натальлю Дуліну

Натальля Дуліна

Яе вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Працэс закрыты.

Разгляд крымінальнай справы палітзьняволенай Натальлі Дулінай мае пачацца ў Менскім абласным судзе 7 лютага ў 10.30 у закрытым рэжыме.

Экс-дацэнта МДЛУ Натальлю Дуліну затрымалі ў Менску 3 кастрычніка ў рамках крымінальнай справы. Да гэтага цягам году Натальлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі паводле палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулаў.

Натальлю Дуліну вінавацяць па двух артыкулах КК:

  • ч. 1 арт. 361-4 («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»),
  • ч. 1 арт. 342 («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ну не хачу я зьяжджаць! Хтосьці павінен заставацца». Легендарная выкладчыца Натальля Дуліна пра свае чарговыя «суткі»

Натальля Дуліна — былая дацэнтка катэдры італьянскай мовы МДЛУ, якая падтрымала страйк і студэнтаў-пратэстоўцаў. У 2020 годзе яна адседзела 14 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і была звольненая з унівэрсытэту. Агулам з 2020 году яе затрымлівалі шэсьць разоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былую дацэнтку МДЛУ Натальлю Дуліну абвінавачваюць у «спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці»