За мінулы дзень у Польшчу зь Беларусі спрабавалі трапіць 44 нелегалы, у Латвію і Літву — ніводнага

Польска-беларуская мяжа

У Эўрапейскі Зьвяз за папярэдні дзень спрабавалі нелегальна прабрацца 44 мігранты з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней — 33).

Усе спробы былі на беларуска-польскай мяжы, вынікае з апэратыўных зводак пагранічных ведамстваў Польшчы, Латвіі і Літвы. Нелегалы прыбылі ў Беларусь з Аўганістана, Ірана, Сырыі, Ірака.

Днём раней, 17 лютага, у Літву спрабавалі трапіць 6 мігрантаў, у Латвію — 9, у Польшчу — 18.

З пачатку 2023 года зафіксавана 3.283 спробы незаконнага пранікненьня ў ЭЗ зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 2.295, Латвію — 631, Літву — 357).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС заявіла пра затрыманьне амаль сотні мігрантаў у аграсядзібе пад Менскам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны ЭЗ за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна пранікнуць з тэрыторыі Беларусі 82 мігрантам