Фэміністкі правялі пэрформанс у дзень жаночай салідарнасьці. Фотарэпартаж
Удзельніцы пэрформансу абмяняліся адзеньнем, бо амаль кожная жанчына мае досьвед дыскрымінацыі і гвалту. «Адзеньне — сымбаль досьведу, зьвязанага з полам. Адзеньне — гэта як скура», — тлумачаць удзельніцы. Пераапрануцца азначае прыняць іншую жанчыну, абмяняцца сваім досьведам, падтрымаць адна адну, салідарызавацца.
«Яшчэ гэта адсылка да катаваньняў палітзьняволеных жанчын у турмах, — кажа удзельніца акцыі Марні. — Жанчын выводзяць на вуліцу бяз вопраткі на мароз і пакідаюць мерзнуць. Для мяе гэта было яшчэ і пра гэта».
«На жаль, не хапае падтрымкі жанчын адна адной. Мы заклікаем не сьпяшацца з асуджэньнем, а спачатку падумаць і прыняць жанчыну, якая яна ёсць, зь ейнымі бедамі і досьведам», — кажуць удзельніцы акцыі.
У акцыі бралі ўдзел фэміністкі зь Беларусі, Літвы, Чэхіі, Нямеччыны і Расеі, у тым ліку актывісткі Pussy Riot.
Удзельніца Pussy Riot Марыя Алёхіна
Сэнс пэрформансу — прыцягнуць увагу да праблемы і салідаразавацца зь іншымі жанчынамі.
Актывістка зь Беларусі Ксюша Малюкова