Ужо сёньня: дзень народзінаў легендарнага беларускага дысыдэнта Сяргея Ханжанкова, які спрабаваў узарваць «глушылку» ў Менску

Сяргей Ханжанкоў, 21 лістапада 2021

Падзеі 13 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 сакавіка 1938 году — расейская мова ўведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.

Таксама ў гэты дзень

1869 — расейскі хімік Дзьмітры Мендзялееў скончыў складаньне сваёй Пэрыядычнай табліцы.

1881 — расейскі імпэратар Аляксандр II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам, ураджэнцам Беларусі Ігнатам Грынявіцкім. У замаху загінуў і сам Ігнат Грынявіцкі.

Ігнат Грынявіцкі

1938 — Аўстрыя далучаная да нацысцкай Нямеччыны.

1989 — ангельскі навуковец Тым Бэрнэрс-Лі і ягоныя калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе ядзерных дасьледаваньняў, перадалі кіраўніцтву Рады працу «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы прасторы WWW.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай.

У гэты дзень нарадзіліся

1848Баляслаў Геранім Клапатоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі.

1934 Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка.

1942 Сяргей Ханжанкоў, арганізатар і кіраўнік моладзевай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Менску ў 1962—1963 г.г. і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Узарваць сымбаль савецкай улады!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Слухаў Свабоду ў свой перадапошні дзень» — дачка легендарнага дысыдэнта перадае Свабодзе ягоны прымач

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр беларускі палітвязень часоў СССР Сяргей Ханжанкоў

1954Сяргей Сідорскі, былы прэм’ер-міністар Беларусі.

У гэты дзень памерлі

1919 Аляксандар Грыкоўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, настаўнік першай беларускай школы ў Горадні.

1920 Андрэй Сьнітка, беларускі археоляг, этнограф, краязнавец.