Трое затрыманых супрацоўнікаў газэты «Інфа-Кур’ер» ня выйшлі на волю, сувязь з рэдактарам «Рэгіянальнай газэты» страчаная

Ня выйшлі на волю трое раней затрыманых супрацоўнікаў недзяржаўнай газэты «Інфа-Курʼер» (Слуцк, Менская вобласць), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гаворка пра галоўнага рэдактара Сяргея Станкевіча, а таксама Глеба Рулёва і Алега Рубчэню.

Раніцай 15 сакавіка ў рэдакцыі выданьня адбыўс ператрус, усіх прысутных пры ім змусілі даць падпіску аб неразгалошваньні.

«Інфа-Курʼер» — штотыднёвік, які распаўсюджваецца ў Слуцкім, Старадароскім, Любанскім і Капыльскім раёнах Менскай вобласбці. Выдаецца з сакавіка 2001 года.

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, таксама 15 сакавіка вобшук адбыўся ў доме галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газэты» Аляксандра Манцэвіча ў Вілейцы (Менская вобласьць). Зь ім і ягонай жонкай Нінай Манцэвіч зьнікла сувязь.

«Рэгіянальная газэта» — вядучае недзяржаўнае грамадзка-палітычнае выданьне Маладзечна і рэгіёна, якое выходзіла з 1996 года.

20 студзеня суд Маладзечанскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнт сайта і старонак «РГ» у сацыяльных сетках.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 сакавіка: ператрусы ў рэдакцыях недзяржаўных газэт у Слуцку і Вілейцы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб рэпрэсаваных беларусах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэпрэсіі —гэта спосаб існаваньня рэжыму». Палітоляг Класкоўскі тлумачыць, да чаго Лукашэнка рыхтуе Беларусь