Прызначылі дату суду над былым кандыдатам у прэзыдэнты Дзьмітрыевым

Андрэй Дзьмітрыеў, архіўнае фота

Суд Маскоўскага раёну Менску 5 красавіка мае пачаць разгляд крымінальнай справы сустаршыні аб'яднаньня «Гавары праўду», былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева.

Палітыка абвінавачваюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушылі грамадзкі парадак, або актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК).

Справу будзе разглядаць судзьдзя Кацярына Мурашка.

Як паведамляў пасьля затрыманьня СК, Дзьмітрыеў нібыта «599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, зь іх 33 — пасьля 2020 году».

Сьледзтва мяркуе, што наяўнасьць кантактаў у Дзьмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сьведчыць аб каардынацыі ягонай «палітычнай дзейнасьці з-за мяжы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 20 чалавек, сярод іх палітык Дзьмітрыеў і сям’я рэпэтытара Лівянта
  • Андрэй Дзьмітрыеў балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах у 2020 годзе.
  • Яго затрымлівалі 12 жніўня 2021 году ў пэрыяд масавага ціску на прадстаўнікоў СМІ і трэцяга сэктару, але выпусьцілі ў той жа дзень пад падпіску аб невыдаваньні.
  • У 2021 годзе Вярхоўны суд пазбавіў рэгістрацыі кампанію «Гавары праўду», якая дзейнічала 11 гадоў. Тады Андрэй Дзьмітрыеў, які быў адным з кіраўнікоў «Гавары праўду», паведамляў, што ўдзельнікі кампаніі вырашылі стварыць новую арганізацыю «Робім разам» і спрабавалі зарэгістравацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева перавялі ў СІЗА на Валадарскага