На лідэра Руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка напалі невядомыя з газавым балёнчыкам

Вячаслаў Сіўчык, архіўнае фота

Здарэньне адбылося ў Варшаве, дзе ў вымушанай эміграцыі жыве палітык.

У Варшаве тры невядомыя асобы напалі на беларускага апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка, і забралі яго тэлефон. Пра гэта паведаміла ягоная паплечніца Алена Талстая.

Кіраўнік Руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык пасьля нападу запісаў відэазварот, у якім сказаў, што зь ім усё ў парадку, скралі тэленфон, а грошай у яго не адабралі.

Палітык зьвярнуўся ў паліцыю Польшчы па факце нападу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Максымальна прыгожа, цікава і гістарычна». У Варшаве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Права быць пачутымі. Чым Ціханоўская абавязаная апазыцыйным партыям