У Менску затрымалі забудоўніка комплексу «Менск-Сьвет»

Яўген Жукоўскі

Мужчыну паказаў і абвінаваціў на дзяржаўным тэлеканале прапагандыст Рыгор Азаронак.

44-гадовы Яўген Жукоўскі — дырэктар будаўнічай кампаніі «Тэрматэхбуд», якая зьяўляецца генэральным падрадчыкам пры будаўніцтве жыльлёвага комплексу «Менск-Сьвет» і была генэральным падрадчыкам комплексу «Вог» на вуліцы Макаёнка і «Маяка Менску», піша «Зеркало».

Кампанія існуе больш за 14 гадоў. За гэты час яна наладзіла стабільнае супрацоўніцтва з Dana Holdings, кампаніяй з сэрбскімі каранямі, якая будавала «Дана Мол» і шэраг жыльлёвых комплексаў у Менску, а цяпер, як і яе заснавальнікі, браты Карычы, уключана ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ.

Мужчына мае жонку і малое дзіця.

Цяпер Яўген Жукоўскі апынуўся за кратамі, пра што паведаміў у сваёй перадачы прапагандыст Рыгор Азаронак. Па якіх артыкулах утрымліваюць за кратамі бізнэсоўца — невядома.

Працаўнікі «Тэрматэхбуду» падтрымалі пратэсты ў Беларусі ў 2020-м і выходзілі на страйк. Ці затрыманы нехта зь іх — таксама пакуль няма інфармацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 траўня: ахоўніка «Эўраопту» затрымалі за камэнтары, у тым ліку пра тавары; затрыманьні ў Гомлі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку асудзілі 67-гадовага доктара сацыялягічных навук Юрыя Бубнова