Краіны ЭЗ дамовіліся зрабіць больш жорсткімі правілы наданьня прытулку

Беларуска-польская мяжа

За плян рэформаў прагаласавала большасьць кіраўнікоў МУС краінаў Эўразьвязу.

Паводле пляну, мігранты, што прыбываюць у ЭЗ з краінаў, якія лічацца бясьпечнымі, адразу пасьля перасячэньня мяжы будуць накіроўвацца ў строга кантраляваныя прыёмныя пункты. Разгляд звароту аб прытулку стандартна будзе займаць ня больш за 12 тыдняў. У выпадку адмовы заяўніка неадкладна адправяць назад.

Пра гэта паведамляе DW.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежнікі Літвы заявілі, што з пачатку году ў краіну спрабавалі нелегальна прарвацца зь Беларусі 1175 мігрантаў

Акрамя таго, плян прадугледжвае зьняцьцё часткі цяжару ў прыёме ўцекачоў з краінаў, якія знаходзяцца на межах ЭЗ. Дзяржавы, якія не жадаюць прымаць уцекачоў, павінныя будуць плаціць кампэнсацыю. Некаторыя краіны, такія як Вугоршчына, былі супраць пляну, аднак аказаліся ў меншасьці.

Зьмены ў праект яшчэ зможа ўнесьці Эўрапарлямэнт, які ў наступныя месяцы будзе весьці перамовы ў гэтым пытаньні з прадстаўнікамі дзяржаваў ЭЗ.