У Польшчы бум інвэстыцый зь Беларусі. З чым гэта зьвязана

Акцыя беларусаў у Варшаве, Польшча. Ілюстрацыйнае фота

Беларусь сёлета займае другое пасьля ЗША месца ў колькасьці замежных інвэстыцый у Польшчу. Пра гэта піша Dziennik Gazeta Prawna са спасылкай на Польскае агенцтва інвэстыцый і гандлю.

З пачатку 2023 году беларускія інвэстары рэалізавалі 12 праектаў у Польшчы, паведамляе выданьне Dziennik Gazeta Prawna.

Пры гэтым заплянавана яшчэ 33 праекты з аб’ёмам інвэстыцый 47,99 млн эўра. Паводле зьвестак агенцтва, беларускія кампаніі маюць намер стварыць 9433 працоўныя месцы. Апярэджваюць беларусаў толькі амэрыканскія інвэстары, у якіх заплянавана рэалізаваць у Польшчы 35 праектаў на 3,4 млрд эўра.

Кіраўнік польскага агэнцтва інвестыцый і гандлю Павэл Курташ патлумачыў такую актыўнасьць беларускіх інвэстараў вынікам праграмы Poland Business Harbour, якая стварае спрыяльныя ўмовы найперш для рэлякацыі IT-бізнэсу і стартапаў. Паводле выданьня Dziennik Gazeta Prawna, беларускія кампаніі ўцякаюць у Польшчу ад рэжыму Лукашэнкі.

Poland Business Harbour першапачаткова была створана для беларускіх кампаній, але празь нейкі час яе дзеяньне пашырылі і на іншыя краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працавала ў тры зьмены». Гісторыя мастачкі, якая зарабляла на жыцьцё на складзе, а пасьля адкрыла пэрсанальную выставу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нам патрэбна дапамога, хоць пра гэта няёмка гаварыць». Беларуская школа ў Варшаве абвяшчае набор на новы год
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сама жыву ў Варшаве, а мой голас гучыць у Менску». Вялікая размова са сьпявачкай Русяй