Брытанская выведка: «Войска Расеі нясе найбольшыя страты з часоў піку бітвы за Бахмут»

Ілюстрацыйнае фота. Праца ўкраінскіх мінамётчыкаў на фронце. Бахмуцкі кірунак, Данецкая вобласьць, 31 траўня 2023 году

Украінскія вайскоўцы працягваюць праводзіць наступальныя дзеяньні на фронце, войска РФ «церпіць найбольшыя страты з часоў піка бітвы за Бахмут», гаворыцца ў справаздачы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, якое спасылаецца на выведку краіны.

Брытанская выведка адзначае, што ва Ўкраіне «ў апошнія дні працягваюцца цяжкія баі, найбольш інтэнсіўныя баі сканцэнтраваныя ў Запароскай вобласьці, на захадзе Данецкай вобласьці і вакол Бахмута».

Паводле зьвестак выведкі, па ўсіх напрамках Украіна працягвае весьці наступальныя апэрацыі і «дабілася нязначных посьпехаў».

«На поўдні расейскія войскі часта праводзяць адносна эфэктыўныя абаронныя апэрацыі. Абодва бакі церпяць значныя страты, прычым страты расейцаў, верагодна, самыя высокія з часоў піка бітвы за Бахмут у сакавіку», — гаворыцца ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі пацьвердзіў контранаступ Украіны. NYT: Захад разглядае тры сцэнары

У пачатку чэрвеня зьявіліся паведамленьні пра пераходзе ўкраінскіх войскаў у наступ. 10 чэрвеня прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі афіцыйна пракамэнтаваў паведамленьне пра контранаступ Украіны словамі: «ва Ўкраіне вядуцца пэўныя абаронныя і контрнаступальныя дзеяньні, на якой стадыі — я ня буду падрабязна гаварыць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Полк Каліноўскага паказаў, як выглядаюць зруйнаваныя ракетамі і бомбамі ваколіцы Бахмуту. Відэа