Беларускія службы, якія калісьці адказвалі за ахову мяжы, цяпер займаюцца арганізацыяй і заахвочваньнем незаконнага перасячэньня яе мігрантамі, паведамляе польскае памежнае ведамства.
Паводле польскіх памежнікаў, іх беларускія калегі паказваюць мігрантам зручныя месцы для выхаду на польскі бок, даюць рэчы, неабходныя для сілавога супраціву.
Людзі зь беларускага боку кідаюць камяні, цэглу і галіны дрэў у афіцэраў і салдат, ствараючы пагрозу іх жыцьцю і здароўю, гаворыцца ў паведамленьні польскай памежнай службы.
Польскі бок апублікаваў запіс, зроблены на ўчастку заставы ў Дубічах Царкоўных. На відэа бачна, як памежнік стаіць ля плота і прыкрываецца шчытом. Чуваць гукі ад камянёў, якія трапляюць у мэталічныя канструкцыі плота.
Na 🇵🇱🇧🇾 granicy dochodzi do licznych ataków na polskie służby.Osoby po białoruskiej stronie rzucają w funkcjonariuszy i żołnierzy kamieniami,konarami drzew. Służby🇧🇾kiedyś odpowiedzialne za ochronę granicy zajmują się organizowaniem i zachęcaniem do jej nielegalnego przekraczania pic.twitter.com/oIkPEaH41a
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) July 25, 2023