Паводле заявы кантраляваных талібамі ўладаў правінцыі, музыка робіць кепскі ўплыў на грамадзкую мараль.
Як паведамляюць сусьветныя СМІ, у Гераце спалілі дзясяткі гітар і іншых струнных інструмэнтаў, клявішныя інструмэнты, барабаны, а таксама аўдыёкалёнкі і ўзмацняльнікі агульным коштам у тысячы даляраў.
Following the Taliban%27s campaign to collect and burn musical instruments across the country, today the Department of Vice and Virtue in Herat province announced that they have burned the collected instruments in Herat city and its districts.They warned that the sale of musical… pic.twitter.com/3MBKd1OdhF
— Natiq Malikzada (@natiqmalikzada) July 30, 2023
Заснавальнік закрытага цяпер Афганскага нацыянальнага інстытуту музыкі, доктар навук Ахмад Сармаст, які жыве цяпер у Партугаліі, назваў дзеяньні талібаў вандалізмам і культурным генацыдам.
З моманту прыходу «Талібана» да ўлады ў 2021 годзе ў Афганістане рэгулярна канфіскуюць музычныя інструмэнты, а прафэсійныя музыканты зазнаюць перасьлед, аж да пакараньня сьмерцю. Многія зь іх былі вымушаныя эміграваць. Пры гэтым у Каране няма ніякіх забаронаў наконт музыкі.
Пасьля прыходу талібаў да ўлады ў 2021 годзе ў краіне масава парушаюцца правы чалавека. Сьвецкае заканадаўства практычна поўнасьцю заменена законамі шарыяту. У Афганістане практыкуюцца перасьлед іншадумцаў і публічныя пакараньні. Жанчыны пазбаўлены права на адукацыю і працу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля перавароту Нігер спыніў экспарт урану і золата ў Францыю