Хроніка перасьледу 8 жніўня: у Менску падчас Гульняў СНД затрымалі дзяўчыну за герб «Пагоня»

Сьвятлана Крывіцкая

У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за погляды і беларускую нацыянальную сымболіку.

Сілавікі затрымалі мянчанку Сьвятлану Крывіцкую за налепку з гербам «Пагоня» на пропуску. Дзяўчына хацела прайсьці праз стадыён «Дынама», дзе адбываюцца гульні краін СНД, пішуць праваабаронцы.

Пасьля затрыманьня сілавікі праверылі тэлефон затрыманай і знайшлі там фота з пратэстаў у Менску ў 2020 годзе.

Тэлеграм-канал сілавікоў сьцьвярджае, што дзяўчыне цяпер пагражае крымінальнае пакараньне. Артыкул не ўдакладняюць.

У краіне сыстэматычна затрымліваюць людзей за выявы бел-чырвона-белага сьцяга і «Пагоні», у тым ліку за тату, налепкі і саколкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нязручныя для Лукашэнкі сымбалі. За зьнявагу «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга давядзецца адказваць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомага віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду затрымалі падчас пілігрымкі