Вярхоўны суд зьліквідаваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю

Ілюстрацыйнае фота

АГП зарэгістравала Міністэрства юстыцыі 28 лістапада 1995 году, партыю перарэгістравалі 30 ліпеня 1999 году, піша «Вясна».

Вярхоўны суд 15 жніўня зьліквідаваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

Лідэр АГП Мікалай Казлоў цяпер у зьняволеньні. Яго асудзілі на 2,5 года.

За гэтае лета па пазовах Міністэрства юстыцыі суд зьліквідаваў партыю «Зялёныя», Рэспубліканскую партыю, Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды, Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду, Кансэрватыўна-Хрысьціянскую партыю БНФ і Партыю БНФ.

АГП зарэгістравала Міністэрства юстыцыі 28 лістапада 1995 году, партыю перарэгістравалі 30 ліпеня 1999 году, піша «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд 15 жніўня разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Аб‘яднанай грамадзянскай партыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўладную Беларускую патрыятычную партыю таксама ліквідуюць