Расавіяцыя паведаміла пра гібель кіраўніка ПВК «Вагнэра» Яўгенія Прыгожына

Яўгеній Прыгожын, архіўнае фота, жнівень 2023 году

Кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын і Дзьмітрый Уткін знаходзіліся на борце самалёта Еmbraer, які разьбіўся, заявіла Расавіяцыя.

Таксама ведамства апублікавала поўны сьпіс пасажыраў самалёту:

  • Propustin Sergey
  • Makaryan Evgeniy
  • Totmin Aleksandr
  • Chekalov Valeriy
  • Utkin Dmitriy (адзін з камандзіраў ПВК «Вагнэр»)
  • Matuseev Nikolay
  • Prigozhin Evgeniy (кіраўнік ПВК «Вагнэр»)

Чальцы экіпажу:

  • Levshin Aleksei, камандзір;
  • Karimov Rustam, другі пілёт;
  • Raspopova Kristina, бортправаднік.

Усе целы выяўленыя, большая частка моцна абгарэла, заявілі ў Расавіяцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія ўлады паведамілі пра сьмерць кіраўніка ПВК «Вагнэр» Прыгожына ў авіякатастрофе

23 жніўня ў Цьвярской вобласьці Расеі разьбіўся самалёт. Расавіяцыя паведаміла, што на борце знаходзіліся 10 чалавек, зь іх 3 — экіпаж, і што сярод пасажыраў значыўся кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын.

Камэнтароў аб прычынах падзеньня самалёта пакуль няма. Па факце крушэньня самалёта завялі крымінальную справу.

Самалёт разьбіўся роўна праз 2 месяцы пасьля пачатку мяцяжу вагнэраўцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі Гаюн»: у лягеры вагнэраўцаў пад Асіповічамі назіраюцца праблемы з мабільным інтэрнэтам