Папа Рымскі сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі

Антэ Ёзіч ушанаваў памяць ахвяраў сталінскага рэжыму ў Курапатах і Трасьцянцы, архіўнае фота

Сустрэча арцыбіскупа Антэ Ёзіча з Францішкам прайшла 8 верасьня ў Ватыкане.

Пра што гаварылі ярархі, не паведамляецца, перадае Vatican News. Да гэтага папа Францішак сустракаўся з Ёзічам каля года таму — 1 верасьня 2022. Тады прэс-служба папскай курыі гэтаксама не раскрывала падрабязнасьці аўдыенцыі, удакладняе @pozirkonline.

Антэ Ёзіч — прадстаўнік папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 году. Раней у сваёй пропаведзі нунцый згадваў зьняволеных беларусаў, якія ня могуць вярнуцца дадому. Ён наведваў месца расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах і Трасьцянцы. Пасланьнік папы Рымскага сустракаўся з былым міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімерам Макеем напярэдадні ягонай сьмерці, а таксама — зь цяперашнім кіраўніком МЗС Сяргеем Алейнікам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я вывучаў гэта ў школе»: Папа патлумачыў свае словы пра спадчыну Расеі, Пятра I і Кацярыны II
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасланьнік Папы Рымскага: Нягледзячы на цяжкасьці, Сьвяты Пасад гатовы садзейнічаць захаваньню правоў усіх грамадзян Беларусі