Ужо сёньня: дзень памяці Расьціслава Лапіцкага

Расьціслаў Лапіцкі. Карціна Алеся Пушкіна

Падзеі 1 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

331 да н. э. — Бітва пры Гаўгамэлах, вырашальная бітва паміж войскамі Аляксандра Македонскага і пэрсыдзкага цара Дарыя III, пасьля якой Пэрсыдзкая імпэрыя спыніла сваё існаваньне.

1817 — У Віленскім унівэрсытэце заснавалі тайнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філяматаў.

Тамаш Зан, ідэоляг філяматаў. Партрэт пяра Валенція Ваньковіча

1946 ― завяршыў працу Нюрнбэрскі трыбунал.

1949 — заснаваная Кітайская Народная Рэспубліка.

1988 — Міхаіл Гарбачоў стаў прэзыдэнтам Савецкага Саюзу.

2017 — рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі.

У гэты дзень нарадзіліся

1829 — Уладзіслаў Віктар Акінчыц, лекар, паўстанец 1863 году.

1881Міхаіл Станюта, беларускі мастак.

1888Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, прапаведнік баптызму, перакладчык рэлігійных тэкстаў.

1937 Андрэй Мдзівані, беларускі кампазытар.

1952Анатоль Байдачны, расейскі і беларускі футбаліст, футбольны трэнэр, трэнэр зборнай Беларусі па футболе.

У памяці

1940Сямён Жыткевіч, грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Таварыства беларускай школы. Загінуў у савецкім канцлягеры.

1950 - Расьціслаў Лапіцкі, адзін з кіраўнікоў паваеннага антысавецкага супраціву 1940-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Расьціслаў Лапіцкі

2009Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст.

Альгерд Невяроўскі

2018Шарль Азнавур, францускі сьпявак.