Журналіста з Гомля Толчына зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар

Андрэй Толчын

Беларуская асацыяцыя журналістаў за тры апошнія гады зафіксавала 3000 фактаў рэпрэсіяў супраць журналістаў. Сёньня ў Беларусі 34 журналісты за кратамі.

Былы журналіст з Гомля Андрэй Толчын ня выйшаў на волю з ізалятара часовага ўтрыманьня пасьля заканчэньня 72-гадзіннага тэрміну затрыманьня.

Паводле інфармацыі праваабарончага сайту «Гомельская Вясна», яго зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар № 3 у абласным цэнтры.

Праваабаронцы паведамілі пра затрыманьне Толчына 27 верасьня, але сутнасьць выстаўленых яму прэтэнзій невядомая.

Пасьля падзеяў 2020 года Толчын пакінуў прафэсію.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: для Паўла Мажэйкі ў СІЗА не прынялі лекаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты