Ужо сёньня: дзень народзінаў Яна Булгака

«Від на Вільню», фота Яна Булгака

Падзеі 6 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1596 — У Берасьці частка праваслаўных япіскапаў абвясьціла аб’яднаньне праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай з каталіцкай царквой (Берасьцейская унія). Праваслаўныя прызналі галавой царквы папу Рымскага, але захавалі свае абрады і звычаі.

Царква сьвятога Мікалая, у якой у 1596 годзе была абвешчаная Берасьцейская унія

1788 — распачаўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай (іншая назва — Вялікі Сойм). Сойм правёў шэраг радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай сфэрах:

  • увядзеньне рэкрутчыны па тэрытарыяльным прынцыпе;
  • павелічэньне колькасьці войска;
  • частковае зраўнаньне ў правах мяшчан са шляхтаю;
  • наданьне правоў габрэям і праваслаўным.

3 траўня 1791 году Чатырохгадовы сойм прыняў першую ў Эўропе Канстытуцыю.

1939 — скончылася польская абарончая вайна. Пад Коцкам перад немцамі капітулявала апошняя рэгулярная частка польскай арміі — самастойная апэратыўная група «Палесьсе» пад камандаваньнем генэрала Францішка Клебэрга.

1948 — у сталіцы Туркмэніі Ашгабаце адбыўся трагічны землятрус, у якім, паводле найноўшых дадзеных, загінулі каля 160 тысяч чалавек.

1973 —Егіпет і Сырыя напалі на Ізраіль — пачатак Вайны Суднага дня.

Падбітыя сырыйскія танкі на Галанскіх вышынях падчас вайны Суднага дня, кастрычнік 1973

У гэты дзень нарадзіліся

1876Ян Булгак, фотамастак і этнограф.

1887 Ле Карбюзье, францускі архітэктар і дызайнэр.

Ле Карбюзье. Жылы дом у пасёлку Вэйсэнгоф, Штутгарт, Нямеччына. 1927 год.

1908Алесь Мілюць, заходнебеларускі паэт.

У памяці

1677 Альбэрт Каяловіч, беларускі пісьменьнік, палеміст, гісторык.

1809 Францішак Бялінскі, генэрал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асьветнік, пэдагог, прыхільнік усеагульнай адукацыі.

1996 Станіслаў Калясанты Роек, рымска-каталіцкі дзеяч, ксёндз.

2004Васіль Мельяновіч, дзеяч паваеннай эміграцыі ў ЗША.

2005 Алесь Емяльянаў, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

Алесь Емяльянаў