Ва ўкраінскай выведцы сьцьвярджаюць, што вагнэраўцы навучалі штурму байцоў ХАМАС у Афрыцы

Палестынская радыкальная групоўка ХАМАС атакавала Ізраіль раніцай 7 кастрычніка 2023

«Ключавымі кірункамі падрыхтоўкі баевікоў ХАМАС сталі навучаньне штурму і выкарыстаньню малых бесьпілётных апаратаў для скіданьня выбуховых матэрыялаў».

Цэнтар нацыянальнага супраціву, які зьвязваюць з вайсковай выведкай і Сіламі спэцыяльных апэрацый Украіны, паведаміў, што некаторыя вагнэраўцы, якія выехалі зь Беларусі, перадавалі свой баявы досьвед ХАМАС.

«Ключавымі кірункамі падрыхтоўкі баевікоў ХАМАС стала навучаньне штурму і выкарыстаньню малых бесьпілётных апаратаў для скіданьня выбуховых матэрыялаў. Сярод хаўрусьнікаў ХАМАС толькі расейцы маюць досьвед выкарыстаньня дронаў з мэханізмамі скіданьня па тэхніцы ворага. Менавіта гэты досьвед вагнэраўцы перадавалі баевікам ХАМАС на вучэньнях у краінах Афрыкі», — адзначаецца ў паведамленьні цэнтру.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ХАМАС здолеў нанесьці раптоўны ўдар і як адкажа Ізраіль. Тлумачыць экспэрт
  • Раніцай 7 кастрычніка палестынская радыкальная групоўка ХАМАС атакавала Ізраіль.
  • З сэктару Газа прарваўся дэсант, які пачаў захопліваць паселішчы, браць закладнікаў і расстраляў багата людзей проста на вуліцах.
  • 8 кастрычніка да атакі падключыліся радыкальныя ісламісты зь Лібану.
  • Уварваньне з тэрыторыі Газы адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніякіх перамоў. У Ізраілі заявілі аб неабходнасьці зьнішчэньня арганізацыі ХАМАС