Кампанія SpaceX не змагла растлумачыць, як яна зьбіраецца забясьпечыць, каб сувязь Starlink выкарыстоўвалася менавіта гуманітарнымі арганізацыямі, а не ХАМАС, піша Голас Амэрыкі.
Starlink will support connectivity to internationally recognized aid organizations in Gaza. [ComStar]
— Elon Musk (@elonmusk) October 28, 2023
На заяву Ілана Маска ўжо адрэагаваў кіраўнік міністэрства сувязі Ізраіля Шлома Караі — ён заявіў аб разрыве сувязяў са Space X. Таксама дадаў, што дзяржава будзе выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі «для барацьбы з гэтым».
— ХАМАС будзе выкарыстоўваць Starlink для тэрарыстычнай дзейнасьці. У гэтым няма ніякіх сумневаў, мы гэта ведаем, і Маск гэта ведае. ХАМАС — гэта ІГІЛ. Магчыма, Маск быў бы гатовы абумовіць гэта вызваленьнем нашых выкрадзеных немаўлят, сыноў, дачок, пажылых людзей. Усіх! Да таго часу мой офіс разарве ўсе сувязі са Starlink, — напісаў ён у сацсетцы X у адказ на пост Маска.
Israel will use all means at its disposal to fight this.HAMAS will use it for terrorist activities. There is no doubt about it, we know it, and musk knows it. HAMAS is ISIS.Perhaps Musk would be willing to condition it with the release of our abducted babies, sons, daughters,… https://t.co/pRNOlnINbZ
— 🇮🇱שלמה קרעי - Shlomo Karhi (@shlomo_karhi) October 28, 2023
Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 спадарожнікі Starlink, як паведамлялася, адыграў вырашальную ролю ў падтрыманьні інтэрнэт-сувязі ў некаторых раёнах, нягледзячы на спробы расейскіх уладаў яе заглушыць.
З тых часоў Маск заявіў, што адмаўляецца пашыраць зону пакрыцьця над акупаваным Расеяй Крымам і забараніў выкарыстоўваць свае спадарожнікі для ўкраінскіх нападаў на расейскія пазыцыі на паўвостраве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцэ-прэзыдэнтка Эўракамісіі назвала сацсетку Х Ілана Маска «галоўнай плятформай расейскай дэзынфармацыі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CNN: Ілан Маск таемна даручыў адключыць спадарожнікі Starlink, каб сарваць атакі Ўкраіны