Ужо сёньня: дзень памяці Яўгеніі Янішчыц

Яўгенія Янішчыц

Падзеі 25 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень у гісторыі

25 лістапада 1795 году кіраўнік Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад пасаду на карысьць расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Такім чынам, Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаваньне.

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

Таксама ў гэты дзень

1794 — параненага Тадэвуша Касьцюшку, лідэра антырасейскага паўстаньня ў Рэчы Паспалітай, даставілі ў Пецярбург. Там ён амаль 2 гады быў зьняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасьці, а пасьля вызваленьня выехаў у ЗША.

1867 Альфрэд Нобэль запатэнтаваў сваю галоўную вынаходку — дынаміт.

1920 — падчас Слуцкага паўстаньня ў мястэчку Семежаве, куды пераехала рада паўстанцаў, на цэнтральным пляцы прайшоў парад беларускіх аддзелаў. Праз два дні яны ўступілі ў бой з бальшавікамі.

1989 — у Менску прайшла арганізаваная БНФ «Адраджэньне» Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях». У межах Асамблеі адбыўся міжнародны грамадзкі Чарнобыльскі трыбунал.

1992 — Фэдэральная асамблея Чэхаславаччыны прагаласавала за разьдзяленьне краіны на Чэхію і Славаччыну. Мірны падзел адбыўся 1 студзеня 1993 году.

1997 — выйшаў апошні нумар забароненай газэты «Свабода».

Газэта "Свабода", жнівень 1991

2000 — галяндзкі парлямэнт упершыню ў сьвеце легалізаваў эўтаназію — штучнае ўмярцьвеньне невылечна хворых людзей.

2021 — арыштаваны Андрэй Кузьнечык, журналіст Радыё Свабода.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Душа захацела выгаварыцца». Што палітзьняволены журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык піша з калёніі

У гэты дзень нарадзіліся

1701Андэрс Цэльсіюс, швэдзкі астраном, геоляг і мэтэароляг, вынаходнік тэмпэратурнай шкалы, якой карыстаюцца ў краінах Эўразіі.

1714Тамаш Жаброўскі, архітэктар, філёзаф, матэматык.

1884 Уладзімер Кудрэвіч, беларускі пэйзажыст.

1908 Анатоль Волкаў, беларускі мастак-графік. Найбольшую вядомасьць атрымаў дзякуючы ілюстрацыям да клясыкі беларускае літаратуры і сатырычным малюнкам у часопісе «Вожык».

1911 Яўген Ціхановіч, мастак і мэмуарыст.

1922 Ефрасіньня Бондарава, беларускі кінакрытык, гісторык кінамастацтва.

1936Іван Крэнь, беларускі гісторык.

1955Аляксандар Казулін, экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы рэктар БДУ і палітычны вязень.

Аляксандар Казулін

У памяці

1970 — зрабіў сабе харакіры культавы пісьменьнік сучаснасьці і адзін з найбольш вядомых літаратараў пасьляваеннай Японіі Юкіё Місіма.

1972Хася Прусьліна, пэдагог, удзельніца антынацысцкага падпольля ў менскім гета.

1988 — паводле афіцыйнай вэрсіі, трагічна загінула беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц. У 1976 годзе Янішчыц трапіла ў аварыю, боль і пакуты ад якой прычыніліся да дэпрэсіўных настрояў у апошнія гады жыцьця творцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яўгенія Янішчыц, паэтка, якая багоміла роднае Палесьсе і палохала беларусаў «страшным» Нью-Ёркам

2019 — у Малі загінуў беларус Андрэй Жук, вайсковец Францускага замежнага легіёну, кавалер ордэна Ганаровага Легіёну.