Затрымалі пратэстанцкага пастара ў Горадні

Пастар Васіль Трубчык, фота зь ягонага фэйсбуку

Пастара горадзенскай царквы эвангельскіх хрысьціянбаптыстаў «Сьвятло міру» Васіля Трубчыка сёньня затрымалі сілавікі.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія: не — вайне!».

Васіль Трубчык — вядомы прапаведнік і хрысьціянскі аўтар, актыўна вядзе ўласныя старонкі ў сацыяльных сетках. Як адказны рэдактар выдавецтва «Крынiца жыцьця» Саюзу ЭХБ у Беларусі быў адным з арганізатараў адзначэньня 500-годзьдзя першай друкаванай беларускай кнігі — Бібліі Францішка Скарыны.

На гэты момант невядома, дзе знаходзіцца пастар і якія прычыны ягонага затрыманьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разам з ксяндзом Акалатовічам затрымалі жанчыну, якая дапамагала весьці ягоную гаспадарку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадзенскага сьвятара аштрафавалі за падпіску на інстаграм журналіста Кулевіча і забралі тэлефон
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнішчаюць цэрквы, даносяць у прыходах, кідаюць за краты. Як у Беларусі ціснуць на сьвятароў