Хроніка перасьледу 22 сьнежня: пастара зьліквідаванай царквы «Новае жыцьцё» выклікалі ў Сьледчы камітэт

Вячаслаў Ганчарэнка, 2021

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Пастара зьліквідаванай царквы «Новае жыцьцё» Вячаслава Ганчарэнку выклікалі ў Сьледчы камітэт. Пра гэта стала вядома з допісу Ірыны Ганчарэнкі ў Facebook.

Вярхоўны суд 12 сьнежня прыняў рашэньне аб ліквідацыі Царквы «Новае жыцьцё». Да гэтага Ганчарэнку неаднаразова затрымлівалі, яму прызначалі штрафы і «суткі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галадоўкі, суды і малітвы. Гісторыя царквы «Новае жыцьцё», якая змагалася за існаваньне некалькі дзесяцігодзьдзяў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі затрымалі людзей, якія выкладалі польскую мову і дапамагалі з атрыманьнем «карты паляка»