На YouTube зьявілася нізка відэавыпускаў пра беларускія народныя інструмэнты

Вокладка праекту пра традыцыйныя музычныя інструмэнты

Сем выпускаў апавядаюць пра гісторыю ўзьнікненьня шэрагу традыцыйных інструмэнтаў.

Праект мае назву «Традыцыйныя музычныя інструмэнты — Belarusian Folk Musical Instruments». Гэта віртуальная энцыкляпэдыя беларускіх народных інструмэнтаў, дзе можна пабачыць, пачуць і больш дэталёва пазнаёміцца з самымі яскравымі і ўнікальнымі прыкладамі музычных інструмэнтаў Беларусі.

У кожным выпуску можна даведацца гісторыю ўзьнікненьня інструмэнту, з чым ён спалучаецца ў традыцыйнай беларускай музыцы, як слушна па-беларуску называюцца розныя часткі інструмэнту.

Усяго выйшла сем выпускаў:

Праект падрыхтаваў беларускі музычны праект Tradycyja.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я б назвала сябе „тутэйшай“». Як падляская сьпявачка, якая скарыла беларусаў, папулярызуе сваю мову праз рэп
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ганна Аляксандрава: «Я баялася, што людзі, пераехаўшы ў Варшаву, будуць запаўняць сваю душу польскай культурай, ня маючы вакол беларускае»