Дакумэнтальны фільм беларусаў аб гвалце атрымаў узнагароду ў Бэрліне

Сымболіка фэстывалю Cinema for peace

Дакумэнтальны фільм «Радзіма» беларускіх рэжысэраў Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча атрымаў узнагароду Cinema for peace 2024 у Бэрліне, піша тэлеграм-канал «Сьвяты Белавуд».

Фільм «Радзіма» дасьледуе сыстэму ўлады ў Беларусі праз практыкі гвалту ў войску і на пратэстах 2020 году.

Праект атрымаў некалькі ўзнагарод і намінацый на ўплывовых фэстывалях і прэміях у Эўропе.

Летась фільм беларускага рэжысэра Аляксея Палуяна «Сьмеласць» на гэтым жа фэстывалі атрымаў прэмію Best Political film.

  • Cinema for Peace – некамэрцыйная арганізацыя, заснаваная прадусарам Якам Бізілем у 2002 годзе ў Бэрліне ў адказ на тэрарыстычныя атакі 11 верасьня 2001 году. Яна зьяўляецца філянтрапічнай асацыяцыяй, якая прапануе плятформу для гуманітарных праектаў і кінэматаграфістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кніга Зьмітра Саўкі пра фанэтычна-графічную адаптацыю запазычаньняў атрымала ўзнагароду імя Мялета Сматрыцкага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кастусёў, Казлоў і Ціханоўская атрымалі прэмію Буша — Тэтчар «За свабоду»