Хроніка перасьледу 4 сакавіка: у Бярозе затрымалі чатырох мужчын за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

Сілавік. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што сілавікі затрымалі чатырох жыхароў гораду Бярозы Берасьцейскай вобласьці.

На відэа, апублікаваным у праўладным тэлеграм-канале, яны расказваюць, што ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў сваім горадзе.

У якім статусе затрыманыя і які артыкул ім інкрымінуюць, — невядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 29 лютага: 10 дзён арышту за кветкі і партрэт Навальнага ля расейскага кансуляту ў Горадні