Ужо сёньня: Дзень памяці Кастуся Каліноўскага

Кастусь Каліноўскі, літаграфія з сэрыі «Славутыя асобы Беларусі» Ляілеі Варэцы і Валянціна Варэцы

Падзеі 22 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, аднаго зь лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня беларусаў, палякаў і літоўцаў 1863-1864 гадоў. Ён стаў нацыянальным героем беларусаў.

Паўстанцкія атрады, узначаленыя Каліноўскім, дзейнічалі ў асноўным на тэрыторыі цяперашняй Беларусі і вялі ўзброеную барацьбу з войскамі Расейскай імпэрыі.

Паўстаньне Каліноўскага расейцы разграмілі. У студзені 1864 году Каліноўскага схапілі царскія жандары ў Вільні. Ваенна-палявы суд пастанавіў пакараць яго сьмерцю. Яму было 26 гадоў.

Парэшткі Кастуся Каліноўскага былі знойдзеныя і ўрачыста перапахаваныя ў 2019 годзе.

Кастусь Каліноўскі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта ў Расеі робяць з Каліноўскага Бандэру. ВІДЭА

Таксама ў гэты дзень

1895 — першы, прыватны паказ кінафільма братамі Люм’ер.

Агюст і Люі Люм'ер

1943 — нацысты спалілі разам з жыхарамі беларускую вёску Хатынь.

Хатынь, помнік ахвярам нацысцкага тэрору

У гэты дзень нарадзіліся

1599Антоніс ван Дэйк, флямандзкі мастак.

1786Яхім Лялевэль, гісторык і грамадзкі дзеяч Рэчы Паспалітай.

1920Аляксей Пысін, беларускі літаратар.

Аляксей Пысін з Васілём Быкавым. 1973 г.

1942Валеры Шчукін, праваабаронца, палітык, журналіст, дэпутат ВС Беларусі 13-га скліканьня.

Валеры Шчукін

У памяці

1832 Ёган Вольфганг фон Гётэ, нямецкі пісьменьнік, мысьляр, прыродазнаўца.

Ёган Вольфганг фон Гётэ