«Архіпэляг БЕЛАГ». Як Беларусь ператвараюць у турму

Your browser doesn’t support HTML5

Прэм’ера новага візуалізаванага падкасту Свабоды

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і мірнай рэвалюцыі 2020 году аўтарытарны кіраўнік Аляксандар Лукашэнка праводзіць масавыя рэпрэсіі, ахвярамі якіх сталі сотні тысячаў чалавек. «Архіпэляг БЕЛАГ» -- так называецца візуалізаваны подкаст Радыё Свабода. Яго назва адсылае да знакамітага твору расейскага пісьменьніка і дысыдэнта Аляксандра Салжаніцына, празь які сьвет даведаўся пра маштаб рэпрэсій у СССР у часы Леніна і Сталіна, у якім было апісана, як пабудаваная савецкая карная сыстэма.

У сямі частках падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» апісаныя ўсе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі.