Міністар абароны Беларусі прыехаў на палігон, дзе некалькі дзён таму памёр прызыўнік у часе збораў

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін 2 красавіка наведаў палігон «Лепельскі»

21 сакавіка стала вядома, што ў Лепельскім раёне на вайсковых зборах мэдыкаў памёр прызыўнік, у якога нібыта адарваўся тромб. Улады не камэнтавалі гэтага інцыдэнту.

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін наведаў раён правядзеньня збораў з вайсковаабавязанымі 19-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады, дзе заслухаў даклад начальніка штабу, першага намесьніка камандзіра вайсковай часткі аб абстаноўцы ў месцы канцэнтрацыі, а таксама абмеркаваў зь кіраўніцтвам брыгады пытаньні падрыхтоўкі вайсковаабавязаных.

«На палігоне „Лепельскі“ міністар абароны пагутарыў з вайсковабавязанымі аднаго з падразьдзелаў, пазнаёміўся зь іхным побытам і адказаў на пытаньні службоўцаў запасу», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лепельскім раёне на вайсковых зборах мэдыкаў памёр прызыўнік

21 сакавіка стала вядома, што ў Лепельскім раёне на вайсковых зборах мэдыкаў памёр прызыўнік, у якога нібыта адарваўся тромб. Улады не камэнтавалі гэтага інцыдэнту.

У Беларусі з 12 сакавіка праходзіць праверка баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл Беларусі, якая пачалася ў адказ на правядзеньне маштабных вучэньняў NATO.

Першага красавіка ў Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб пачатку вучэньняў з выкарыстаньнем рэактыўных сыстэм залпавага агню «Палянэз».

На тэрыторыі Беларусі ўвесь час ад моманту расейскага ўварваньня ва Ўкраіну амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні.