Хакеры ўзламалі базу дадзеных Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі

Ілюстрацыйная выява

Хакеры ўзламалі базу з асабістай інфармацыяй пра вайскоўцаў і супрацоўнікаў брытанскага Міністэрства абароны.

Інфармацыю аб гэтым атрымалі BBC і тэлекампанія Sky News. Паводле неафіцыйных зьвестак, 7 траўня ўрад праінфармуе аб гэтым здарэньні дэпутатаў парлямэнту.

У журналістаў пакуль няма зьвестак, хто стаяў за ўзломам. Sky News сьцьвярджае, што, хоць урад ня стане называць канкрэтную краіну, гэтыя праломнікі зьвязаныя з уладамі Кітая. Як піша ВВС, хакеры атрымалі доступ да сыстэмы, у якой захоўваюцца зарплатныя ведамасьці і нумары банкаўскіх рахункаў вайскоўцаў. У невялікай колькасьці выпадкаў гаворка можа ісьці і пра хатнія адрасы.

Ва ўзламанай сыстэме, якую зьмяшчае вонкавы падрадчык міністэрства, зьмяшчалася асабістая інфармацыя цяперашніх і былых службоўцаў войска, флёту і паветраных сілаў Брытаніі ў форме дакумэнтаў, якія падаюцца ў падатковую службу.

Паколькі гаворка ідзе пра ўзлом кампутараў вонкавага падрадчыка, то доступу да апэратыўнай інфармацыі Міністэрства абароны хакеры не атрымалі.

Згодна са зьвесткамі ВВС, міністэрства, выявіўшы ўзлом, неадкладна прыняло захады і адключыла сыстэму ад вонкавага доступу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайскія камэры відэаназіраньня распаўсюджваюцца ў Цэнтральнай Эўропе, нягледзячы на ​​праблемы бясьпекі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 70 удзельнікаў, 11 млн асабістых профіляў, 15% бачнасьці. Расказваем гісторыю беларускіх «Кібэрпартызанаў»