Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага выбралі старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі

Юзаф Станеўскі

На 91-м пазачарговым Пленарным пасяджэньні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, якое прайшло ў Менску, новым старшынём епіскапату выбралі мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

Таксама выбраныя і прадстаўнікі на іншыя пасады, піша catholic.by.

Віцэ-старшыня — біскуп Віцебскі Алег Буткевіч;

Генэральны сакратар — біскуп Юры Касабуцкі.

Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі створаная ў 1999 годзе. Устаноўчы сход адбыўся 11 лютага 1999 г. Першым старшынём Канфэрэнцыі быў кардынал Казімер Сьвёнтэк. Сёньня ў яе склад уваходзяць 8 герархаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Каталіцкай царквы Беларусі памаліўся за сьвятароў у зьняволеньні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Касьцёл пацьвердзіў затрыманьне ксяндза Акалатовіча і заявіў пра «дасьледаваньне справы» ксяндза Лашука