Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве, апублікаванай Белым домам, піша «Голас Амэрыкі».
«Я заклікаю ўсіх амэрыканцаў адзначыць гэты дзень удзелам у праграмах, цырымоніях і мерапрыемствах, каб ушанаваць памяць тых, хто ваяваў і загінуў дзеля таго, каб іншыя, зусім не вядомыя ім мужчыны і жанчыны, маглі даведацца, што значыць быць вольнымі», — гаворыцца ў заяве.
Як адзначыў Байдэн, у той час у Эўропе бушавала Другая сусьветная вайна і Гітлер кантраляваў большую частку кантынэнту.
«Свабода і дэмакратыя перасьледаваліся па ўсім сьвеце. Але ў гэты дзень на берагах Нармандыі 73 000 амэрыканскіх вайскоўцаў далучыліся да саюзных сіл, каб выканаць адну з найвялікшых вайсковых місій усіх часоў — місію, якая стане вядомая як Дзень Д»«., — падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША.
У сваёй заяве Байдэн згадаў, як увечары 6 чэрвеня 1944 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэльт зьвярнуўся да краіны.
«Разумеючы, што лёс вольнага міру знаходзіцца ў яго руках, прэзыдэнт Рузвэльт папрасіў наш народ маліцца за сілу гэтых сьмелых вайскоўцаў, калі яны „ўзяліся за вялікую справу, барацьбу за захаваньне нашай Рэспублікі, нашай рэлігіі і нашай цывілізацыі і за вызваленьне чалавецтва, якое пакутуе“», — адзначаецца ў заяве прэзыдэнта.
У 80-я ўгодкі гэтай даты Байдэн выказаў падзяку гэтым вайскоўцам «за іх мужнасьць і ахвяры» і заклікаў амэрыканцаў «ушанаваць іх гераічнасьць, дзякуючы якой яны вызвалілі кантынэнт і выратавалі сьвет», а таксама «прысьвяціць сябе будучыні, за якую яны змагаліся і за якую многія зь іх загінулі».
«Разважаючы аб ахвярах, прынесеных у Дзень Д, мы нагадваем сабе, што свабода не даецца дарма і ніколі не была гарантаваная. Кожнае пакаленьне павінна заслужыць яе, змагацца за яе і абараняць яе ў барацьбе паміж аўтакратыяй і дэмакратыяй — паміж прагнасьцю нямногіх і правамі многіх.
Праз 80 гадоў пасьля таго, як сьмелыя пілёты, вайскоўцы берагавой аховы, маракі, салдаты і марскія пехацінцы нашай краіны пачалі высадку ў Дзень Д і калі амэрыканцы паўсюль адгукнуліся на заклік да малітвы і напоўнілі свае сэрцы і дамы надзеяй, мы шануем захаваную імі веру нашу краіну, іхную спадчыну, мы падтрымліваем будучыню, за якую яны загінулі, — будучыню, заснаваную на свабодзе, дэмакратыі, магчымасьцях і роўнасьці для ўсіх», — падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як хлопец зь Бялынічаў вызваляў Нармандыю ў складзе канадзкага войска- На досьвітку 6 чэрвеня 1944 года на ўзьбярэжжы паўноча-заходняй Францыі пачалася найбуйнейшая ў сусьветнай гісторыі марская дэсантная апэрацыя. Каб вызваліць Эўропу ад нацысцкай акупацыі, на пляжах Нармандыі высадзілася 156 тысяч жаўнераў антыгітлераўскай кааліцыі.
- Высадка саюзьнікаў у францускім рэгіёне Нармандыя стала пачаткам вызваленьня ўсёй Заходняй Эўропы ад нацысцкай акупацыі. Яна стартавала амаль на тры тыдні раней, чым апэрацыя «Баграціён», у выніку якой нацысты былі вымушаныя адступіць з тэрыторыі Беларусі, а таксама часткі краін Балтыі і Польшчы.