Нямецкая паліцыя страляла ў Гамбургу ў мужчыну зь сякерай, які нёс «запальную прыладу». Здарэньне адбылося ў Рэпэрбане — папулярным забаўляльным раёне ў цэнтры Гамбургу, піша брытанскае выданьне Express.
У заяве гамбурскай паліцыі гаворыцца: «У раёне Санкт-Паўлі зараз праводзіцца буйная паліцэйская апэрацыя. Паводле папярэдніх зьвестак, чалавек пагражаў супрацоўнікам паліцыі сякерай і запальным прыстасаваньнем. Паліцыя ўжыла агнястрэльную зброю. Зламысьнік атрымаў раненьні, яму зараз надаюць мэдычную дапамогу».
German Police have shot a man armed with an axe near Euros fan park in Hamburg before Poland vs Netherlandspic.twitter.com/rRv7QpS4Yt
— Total Football (@TotalFootbol) June 16, 2024
У заплечніку ў мужчыны была бутэлька з «кактэйлем Молатава», як падазрае паліцыя, ён хацеў кінуць яе ў натоўпе, паведамляе нямецкае выданьне Bild.
Першапачаткова быў выкарыстаны пярцовы балёнчык, перш чым адзін афіцэр зрабіў папераджальны стрэл, каб паспрабаваць спыніць мужчыну.
Відавочцы паведамляюць, што чулі чатыры гучныя стрэлы, перш чым атрад паліцыі ўварваўся на Рыпэрбан. Пасьля страляніны раён, разьмешчаны непадалёк ад афіцыйнай фан-зоны Эўра-2024, перакрылі на патрабаваньне паліцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: УЭФА: У Беларусі будуць трансьляцыі Эўра-2024