Ужо сёньня: 100-годзьдзе дзеяча антысавецкага супраціву Рыгора Клімовіча

Belarus - Presentation of the book by Anatol Barouski about one of the leaders of the Norilsk Uprising - Belarusian Ryhor Klimovich. Homel29Oct2018

Падзеі 3 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1615 — у выніку антыфэадальнага паўстаньня гараджанаў у Мазыры ўлада перайшла да гарадзкога магістрату.

1705Станіслаў Ляшчынскі падпісаў pacta conventa, а на другі дзень арцыбіскуп Львоўскі Канстанцы Зялінскі правёў яго каранацыю.

1952 — Вялікая Брытанія правяла першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

1990 — адбылося ўзьяднаньне Нямеччыны. У гэты дзень адзначаецца Дзень нямецкага адзінства.

2021 – апублікавалі «Дасье Пандоры»: Міжнародны кансорцыюм журналістаў-расьсьледнікаў выкрыў афшорныя схемы сусьветных лідэраў. Гэта найбуйнейшы ў гісторыі выцек дакумэнтаў, якія засьведчылі, што ад падаткаабкладаньня было схавана каля 32 трыльёнаў даляраў. 138 кампаніяў з дасье належаць грамадзянам Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дасье Пандоры»: сын кіраўніка справамі прэзыдэнта Беларусі і ганаровы консул Аляксандар Зінгман займаліся здабычай золата ў Зымбабвэ

У гэты дзень нарадзіліся

1458Казімер Казімеравіч, каталіцкі сьвяты, патрон Польшчы.

1889Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзеяч, каталіцкі сьвятар.

1895 Сяргей Ясенін, расейскі паэт.

Сяргей Ясенін

1897 Міхась Дуброўскі, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

1897 Люі Араґон, францускі пісьменьнік.

1914 Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, стваральнік польскай службы Радыё Свабодная Эўропа.

Ян Новак-Езяранскі

1924Рыгор Клімовіч, дзяяч беларускага нацыянальнага супраціву, вязень ГУЛАГу, адзін зь лідэраў і аўтар гімну Нарыльскага паўстаньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы ж камсамольцы, чаму нас страляеце?». Сем фактаў пра беларуса Клімовіча — кіраўніка Нарыльскага паўстаньня ў ГУЛАГу

1978Віктар Жыбуль, беларускі паэт.

Віктар Жыбуль

У памяці

1226 Францішак Асыскі, заснавальнік ордэна францішканцаў, каталіцкі сьвяты.

Францішак Асыскі, карціна Хазэ дэ Рыбэра

1652 Крыштап Хадкевіч, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1848 — Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар. Чалец Археалягічнай акадэміі ў Рыме, парыскага і лёнданскага Азіяцкіх навуковых таварыстваў, камітэту выпрацаваньня харвацкага правапісу ў Далмацыі. У 1826 годзе падчас публічнага выступу на адкрыцьці курсу славяназнаўства ў Галоўнай духоўнай сэмінарыі Віленскага ўнівэрсытэту заявіў, што афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага і Статутаў ВКЛ была беларуская мова.

Айцец Міхал Баброўскі

1937 Павал Валошын, беларускі палітычны дзеяч.

2013 Віктар Івашкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.

Віктар Івашкевіч

2014 Рыгор Кійко, беларускі мастак, палітвязень.