Палову артылерыйскіх снарадаў Расея атрымлівае ад КНДР — The Times

Кім Чэн Ын

Палова артылерыйскіх снарадаў, якія выкарыстоўвае Расея ў вайне з Украінай, — каля трох мільёнаў у год — пастаўляецца з Паўночнай Карэі. Аб гэтым піша The Times са спасылкай на крыніцы ў заходніх выведках.

Пры гэтым, адзначаюць крыніцы выданьня, большая частка снарадаў няспраўная. Але іх колькасьць дазволіла Расеі дамагчымся посьпехаў на фронце, у прыватнасьці, захапіць Угледар.

Аб’ёмы паставак снарадаў павялічыліся пасьля таго, як Уладзімір Пуцін у чэрвені 2024 года наведаў Пхэньян і падпісаў з КНДР пагадненьне аб стратэгічным партнэрстве, піша выданьне.

Як раней пісаў у сваім расьсьледаваньні The Insider, пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны амэрыканскія, нямецкія і швайцарскія аналізатары спэктру і генэратары сыгналу, якія выкарыстоўваюцца для распрацоўкі і налады прылад радыёэлектроннай выведкі і барацьбы, свабодна пастаўляюцца ў Расею праз кітайскіх пасярэднікаў.

У верасьні 2024 года шэраг заходніх СМІ паведамлялі, што Іран адправіў 200 балістычных ракет у Расею. Іран факт пастаўкі Расеі зброі для вядзеньня вайны ва Украіне адмаўляў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выпадку нападу Украіны на Беларусь Лукашэнка зможа выкарыстоўваць ядзерную зброю з дазволу Крамля, — Мядзьведзеў