Колькі атрымліваюць настаўнікі ў Беларусі

Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка адзначаюць Дзень настаўніка. А як дзяржава дапамагае пэдагогам, як яна ацэньвае іх працу?

Выданьне «Беларусы і рынак» публікуе статыстыку заробку настаўнікаў.

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі да Дня настаўніка падрыхтаваў агляд, згодна зь якім зараз у Беларусі налічваецца 103,3 тыс. настаўнікаў, якія працуюць у 2 872 установах адукацыі. На аднаго настаўніка прыпадае 11 вучняў, бо іх налічваецца 1090,2 тысячы.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата настаўніка — 2 022,3 рубля. Да студзеня-жніўня мінулага года яна вырасла на 28,6 працэнта. Аднак заробкі могуць вар’іравацца ад рэгіёна да рэгіёна:

Менск — 2125,5 руб.;

Менская вобласьць — 2066,3 руб.;

Гомельская вобласьць — 2030,7 руб.;

Берасьцейская вобласьць — 2023,5 руб.;

Горадзенская вобласьць — 1982,4 руб.;

Магілёўская вобласьць — 1956,3 руб.;

Віцебская вобласьць — 1895,2 руб.

У Беларусі 87,3% настаўнікаў — жанчыны. Вышэйшая адукацыя ёсьць у 93,2% настаўнікаў, а вышэйшая ці першая кваліфікацыйная катэгорыя — у 79,6%. Пры гэтым стаж працы больш за 15 гадоў — у 69,5% выкладчыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выпадку нападу Украіны на Беларусь Лукашэнка зможа выкарыстоўваць ядзерную зброю з дазволу Крамля, — Мядзьведзеў